У Беларусі ад COVID-19 вакцынавана столькі ж людзей, колькі ў Гане і Руандзе
Калі вакцынацыя ў Беларусі працягнецца ў такім тэмпе, то да Новага года вакцыну не атрымаюць і 50% жыхароў краіны.

У Беларусі ад COVID-19 вакцынавана прыблізна столькі ж людзей, колькі ў Гане, Тунісе і Руандзе. Хоць бы адну дозу вакцыны атрымалі 2,6% насельніцтва, дзве — 0,9%. Усяго прышчэпку зрабілі 328 500 чалавек.
Як перадае «Еўрарадыё», такія звесткі публікуе амерыканскае выданне «The New York Times».
У лідарах па тэмпах вакцынацыі «The New York Times» пералічвае Сейшэлы, Ізраіль, ААЭ, Сан-Марына і Чылі. У Ізраілі і на Сейшэлах цалкам вакцынаваныя ўжо 56% насельніцтва.

Беларусь па тэмпах вакцынацыі знаходзіцца ў такой кампаніі / «The New York Times»