ЗША паабяцалі падтрымку беларускаму грамадству

Міжнародны ціск на рэжым будзе ўзмацняцца ў адказ на рэпрэсіі дыктатара ў дачыненні да беларускага народа, паведамляе тэлеграм-канал Паўла Латушкі. Кіраўнік НАУ сустрэўся c прызначаным паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
ЗША не адмовяцца ад падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Ціск беларускага грамадства на рэжым у мэтах спынення рэпрэсій, вызвалення палітвязняў і арганізацыі новых выбараў будзе падтрымлівацца ЗША.

Беларускае грамадства атрымае падтрымку з боку ЗША ў прыярытэтным пытанні захавання незалежнасці Беларусі. Пасол Злучаных Штатаў Амерыкі запэўніла, што міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі будзе ўзмацняцца, пакуль у Беларусі будуць працягвацца рэпрэсіі, а дыктатар будзе ў сваіх мэтах гандляваць незалежнасцю і суверэнітэтам краіны.

Таксама абмеркавана магчымасць арганізацыі міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Беларусі будучыні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: