Міністэрства аховы здароўя змяніла нарматывы для хуткай дапамогі

На перыяд эпідэміі час чакання «хуткай» павялічваецца амаль утрая.

download_183.jpg

Міністэрства аховы здароўя змяніла нарматывы для хуткай дапамогі. На перыяд эпідэміі час чакання «хуткай» павялічваецца амаль утрая.
Па новых нарматывах пры неадкладным выкліку брыгада хуткай дапамогі можа прыбыць на працягу 195 хвілін у горадзе і 210 хвілін у іншых населеных пунктах. Раней было 75 і 90 хвілін. Неадкладны выклік — гэта калі няма відавочных прыкметаў пагрозы для жыцця пацыента. Напрыклад, да такіх выпадкаў адносяцца галаўны боль, харчовыя атручванні, алергія, нырачная коліка, сып.
Пры экстраным выкліку (аварыі, пажары, надзвычайная сітуацыя, страта прытомнасці) ўсё па-ранейшаму: 20 хвілін у горадзе і 35 хвілін у іншых месцах.