Міністэрства інфармацыі заблакавала люстэрка Reform.by

Цяпер у Беларусі не адкрываюцца ні reform.by, ні reform.news.

wr_960_23.webp


Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла дамен reform.news у спіс абмежаванага доступу. Цяпер карыстальнікі з Беларусі не могуць зайсці на сайт рэсурса.
Як паведамляе рэдакцыя Reform.by, дамен reform.news выкарыстоўваўся як люстэрка асноўнага сайта. Сам сайт быў заблакаваны Мінінфармам яшчэ 25 жніўня 2021 года.
«Папярэднім разам рэдакцыя атрымала тлумачэнне ад чыноўнікаў, што стала прычынай блакавання, — пішуць у рэдакцыі. — Аказваецца, уся справа ў гіперспасылках на "экстрэмісцкія рэсурсы". Спроба выдаліць такія спасылкі да разблакоўкі сайта не прывяла. Больш за тое, беларускія чыноўнікі дамагліся выключэння Reform.by з навінавага агрэгатара "Яндэкс.Навіны". А затым дамен reform.news быў заблакаваны Раскамнаглядам для карыстальнікаў з Расіі».