Беларусь будзе імпартаваць электраэнергію на ўмовах «эканамічнай мэтазгоднасці»

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык 11 кастрычніка на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме.

images_25.jpg

«З уводам Беларускай АЭС імпарт электрычнай энергіі будзе ажыццяўляцца толькі ва ўмовах эканамічнай мэтазгоднасці», — сказаў чыноўнік.
«Развіццё атамнай энергетыкі — гэта новы інтэлектуальны і тэхналагічны імпульс у развіцці краіны і забеспячэнне дадатковых гарантыяў умацавання дзяржаўнай незалежнасці і эканамічнай самастойнасці», — падкрэсліў міністр.
Запуск АЭС забяспечыць замяшчэнне 5 млрд куб. м імпартванага прыроднага газу і зніжэнне выкідаў парніковых газаў на 7-10 млн тонаў у год, піша дзяржаўнае агенцтва belta.by.
Першы энергаблок БлАЭС мае быць ўведзены ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі — у 2020-ым.
65 % жыхароў Літвы (БелАЭС будуецца ў Астраўцы) лічаць, што БелАЭС уяўляе пагрозу для бяспекі краіны. Пра гэта сведчыць апытанне грамадскай думкі, праведзенае па замове агенцтва «BNS» кампаніяй рынкавых і сацыялагічных даследаванняў «RAIT».
Паводле belsat.eu