Міністр юстыцыі заклікаў стварыць перашкоду для «нацменаўскіх ячэек» у Беларусі

Міністр юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка заклікаў не дапусціць дзейнасці НКА, здольных нанесці ўрон нацыянальным інтарэсам.

На варце нацыянальных інтарэсаў. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

На варце нацыянальных інтарэсаў. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


"Міністэрства юстыцыі, адпаведныя рэгіструючыя органы павінны стаць надзейнай перашкодай для ўсякага роду так званых нацменаўскіх ячэек і правадніком для канструктыўных грамадскіх арганізацый", — заявіў ён на паседжанні калегіі міністэрства юстыцыі. Словы Хаменкі прыводзіць «Смартпресс» са спасылкай на дзяржагенцтва БелТА.
Міністр адзначыў, што да ліку важнейшых ахоўных функцый дзяржавы адносіцца недапушчэнне дзейнасці некамерцыйных арганізацый, якія могуць садзейнічаць нанясенню ўрону нацыянальным інтарэсам рэспублікі.