Мінск: інавацыі ва ўборцы пад'ездаў
У сталіцы спрабуюць прыбіраць месцы агульнага карыстання жылых дамоў з дапамогай пыласмокаў, — піша TUT.BY.
Пакуль новую тэхналогію скарысталі ў Завадскім і Фрунзенскім раёнах. Службам ЖКГ прадстаіць ацаніць эфектыўнасць такога метаду ў параўнанні з ручным падмятаннем. Калі ён дакажа сваю эфектыўнасць - досвед могуць распаўсюдзіць на ўвесь горад.
Мяркуецца, што з дапамогай пыласмокаў дворнікі будуць выконваць прыбіранне раз на мсяц. У астатні час дворнікам давядзецца толькі падтрымліваць чысціню.