Мінск увайшоў у Топ-5 гарадоў СНД для рамантычных падарожжаў
Аналітычнае агенцтва ТурСтат правяло інтэрнэт-апытанне, каб скласці рэйтынг самых рамантычных гарадоў краін СНД і блізкага замежжа для рамантычных падарожжаў.
Рамантычны турызм уключае туры і самастойныя паездкі ўдваіх на ўік-энд.
14 лютага адзначаецца Дзень усіх закаханых (Дзень святога Валянціна). І з гэтай нагоды быў праведзены аналіз падарожжаў.
Па дадзеных ТурСтат, рамантычны турызм у краіны СНД складае больш за 1 млн турпаездок у год.
У Топ-5 рамантычных гарадоў СНД, папулярных для турыстычных паездак на выхадныя дні, увайшлі Тбілісі ў Грузіі, Астана ў Казахстане, Баку ў Азербайджане, Мінск у Беларусі і Кішынёў у Малдове.
За Тбілісі як самы рамантычны горад блізкага замежжа і СНД для падарожжаў аддалі 33% галасоў, за Астану, Баку і Мінск — па 14%, за Кішынёў — 10%.
У рэйтынг самых рамантычных гарадоў СНД таксама патрапілі Алма-Ата ў Казахстане, Бішкек у Кыргызстане і Ерэван у Арменіі, якія атрымалі па 5% галасоў.