Павялічылася колькасць стратных арганізацый Мінска

Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, колькасць стратных арганізацый сталіцы у 2018 годзе ў параўнанні з 2017-м вырасла на 10,9% — з 238 да 264, а іх удзельная вага — з 15,6% да 17,3%.

ej.by

ej.by

Пры гэтым чысты прыбытак сталічных арганізацый склаў 3 млрд 36,6 млн рублёў, або на 26,3% менш, чым у 2017 годзе. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 4 млрд 77,2 млн (на 21,6% менш). Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 15,9% да 6 млрд 539,8 млн руб.
Рэнтабельнасць продажаў за 2018 год склала 9,4% супраць 9,3% за 2017 год, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 12,1% супраць 11,9%.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Мінска ў наяўных цэнах склала 69 млрд 796,2 млн рублёў, або на 14,7% больш, чым у 2017 годзе.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за год павялічыўся на 14,5% да 54 млрд 233,1 млн руб.
naviny.by