«Мінсктранс» распавёў пра дадатковыя маршруты на Радаўніцу

«Мінсктранс» арганізуе дадатковыя аўтобусныя маршруты на Радаўніцу.

avtobusy.jpg


На Заходнія могілкі будуць курсіраваць аўтобус № 170Э. З 30 красавіка да 2 траўня ён будзе працаваць з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 20 гадзін. Дадаткова будзе хадзіць экспрэс № 970Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі». 2 траўня ён будзе працаваць з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 17 гадзін. Аўтобус будзе выконваць прыпынкі «АС Паўднёва-Заходняя», «ст. м. Малінаўка», «Малінаўка-6», піша REFORM.by.

Аўтобус №31 на Калодзішчанскія могілкі і могілкі Каралёў Стан будзе працаваць з 30 красавіка да 2 траўня з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 20 гадзін.

Дадатковы экспрэс № 972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі» будзе працаваць 2 траўня з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 17. Ён будзе спыняцца каля станцыі метро «Уручча».

Толькі 3 траўня з 7 да 18: 20 будзе працаваць аўтобус № 275Э «ДС Уручча-2 — Каралёў Стан». Ён таксама будзе спыняцца каля метро «Уручча».

На Міханавіцкія могілкі будуць хадзіць аўтобус № 5Э. З 30 красавіка да 2 траўня ён будзе курсіраваць з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 20 гадзін.

Дадатковы аўтобус № 975Э «Ст. м. Аўтазаводская — могілкі Міханавічы» будзе працаваць 2 траўня з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня з 7 да 17 гадзін. Ён будзе спыняцца на прыпынках «ст. м. Аўтазаводская», «Ташкенцкая», «ДС Чыжоўка». Толькі 3 траўня з 7 да 17 гадзін таксама будзе хадзіць аўтобус № 971Э «ДС Захад-3 — могілкі Міханавічы».

Аўтобусы № 68 і № 109 будуць хадзіць на Паўночныя могілкі з 30 красавіка да 2 траўня з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня з 7 да 20 гадзін.

Дадаткова арганізуецца маршрут № 973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі». Ён будзе працаваць 2 траўня з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 17 гадзін. Аўтобус будзе рабіць прыпынак ля станцыі метро «Каменная горка». Толькі 3 траўня з 7 да 17 гадзін будзе хадзіць аўтобус № 974Э «Кульман — Паўночныя могілкі». Таксама ў гэты дзень арганізуюць дадатковы маршрут № 979Э «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», які будзе дастаўляць пасажыраў з 7 да 17 гадзін.

На Чыжоўскія могілкі будуць хадзіць аўтобус № 94С. з 30 красавіка да 2 траўня ім можна будзе скарыстацца з 8 да 17 гадзін, а 3 траўня — з 7 да 20 гадзін. Ён будзе спыняцца каля метро «Магілёўская».

На могілкі «Лясная» будзе дастаўляць аўтобус № 178Э. Ён будзе працаваць з 7: 30 да 20 гадзін.