Мінсвязі адказала на просьбу папярэджваць пра адключэнні мабільнага інтэрнэту

7 верасня на сайце Petitions.by з'явілася петыцыя з просьбай загадзя папярэджваць аб адключэнні мабільнага інтэрнэту. Яна была накіравана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 14 верасня. Праз месяц, 14 кастрычніка, быў атрыманы адказ ад ведамства.

153_2.jpg


У самой петыцыі, якая атрымала 137 подпісаў, змяшчалася патрабаванне «абавязаць аператараў мабільнай сувязі рассылаць папярэджанні аб "зніжэнні прапускной здольнасці мабільнага інтэрнэту" загадзя, з дапамогай СМС-абвесткі і з указаннем канкрэтнай назвы “ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў" для магчымасці накіравання абанентамі ў адрас органаў, якія патрабуюць абмежаваць аказанне паслуг па доступе ў Інтэрнэт, зваротаў з гэтай нагоды».
14 кастрычніка на сайт быў дададзены адказ за подпісам першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Паўла Ткача.
"Асноўныя правы, абавязкі і адказнасць аператара сотавай рухомай электрасувязі, у тым ліку ў частцы інфармавання абанентаў, устаноўлены правіламі аказання паслуг электрасувязі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2006 г. № 1055, — гаворыцца ў адказе. — У сувязі з тым, што ў Вашым звароце фактычна ўтрымліваюцца прапановы па накладанні на аператараў сотавай рухомай электрасувязі дадатковых абавязкаў, не прадугледжаных у цяперашні час заканадаўствам у галіне электрасувязі, названыя прапановы будуць прыняты пад увагу пры ажыццяўленні чарговых карэкціровак названага заканадаўства».
Нагадаем, што ўжо больш за месяц па нядзелях у Мінску зніжаецца прапускная здольнасць доступу ў Інтэрнэт-гэта робіцца "ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі".

Паводле 42.tut.by