Nedze: створана мабільная праграма для беларускіх пратэстоўцаў. Працуе без Інтэрнэту
На Google Play з'явілася мабільная праграма Nedze. Яна дазваляе карыстальнікам аператыўна перадаваць інфармацыю блізкім у выпадку затрымання. Па словах распрацоўшчыкаў, дадатак працуе без інтэрнэту.

Як адзначаецца ў апісанні праграмы, у выпадку пагрозы бяспекі неабходна запусціць яе, і блізкія змогуць у рэжыме анлайн ведаць, дзе вы знаходзіцеся і што з вамі адбываецца.
Для першага запуску праграмы неабходны Інтэрнэт для ананімнай аўтарызацыі на воблаку. Далей праграма працуе і захоўвае даныя афлайн і выгружае іх у фоне пры наяўнасці Інтэрнэту. Запісы захоўваюцца 30 дзён, пасля чаго выдаляюцца.
Функцыянал праграмы:
- Адпраўка геалакацыі. Праграма дзеліцца месцазнаходжаннем карыстальніка ў фонавым рэжыме з зададзенай перыядычнасцю.
- Мікрафон. Аўдыёзапіс усяго, што адбываецца вакол карыстальніка з максімальнай якасцю ў фармаце mp3 для эканоміі трафіку.
- Фота. Праграма робіць фота на фоне з камер пры разблакіроўцы ці ўключэнні тэлефона.
Паводле dev.by