Яшчэ адзін шахцёр прыкаваў сябе ў шахце. Але яго таксама паднялі на паверхню (абноўлена)

Ты самым Аляксандр Курбан заявіў свой пратэст супраць дзеянняў улады, паведамляе ў тэлеграме стачкам ААТ «Беларуськалій».

gorniak15_1_1.jpg


Па інфармацыі работнікаў 4-га Рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» 15 кастрычніка, пасля начной змены, прыкаваў сябе ланцугом да металаканструкцый у месцы пасадкі работнікаў у клець каля ствала №2 на гарызонце 440 м, адмовіўся выязджаць на паверхню майстар-падрыўнік Аляксандр Курбан.
Вось які зварот перадаў Аляксандр:

Аляксандр Курбан — патомны iахцёр, у аб'яднанні працуе з 1998 года, з 2000 — у падземных умовах.
— Шмат гадоў я назіраю, як наша прадпрыемства ператвараецца ў месца, дзе рабочыя перасталі сябе адчуваць абароненымі ад самавольства адміністрацыі. Траўматызм хаваецца, а абсталяванне і транспарт, на якіх працуем, перасталі быць бяспечнымі, — паведаміў Аляксандр у сваім звароце.
Ён распавёў, што рабочыя самі за свой кошт забяспечваюць сябе інструментамі, а некампетэнтнае кіраўніцтва «прымушае выконваць нарады з грубым парушэннем тэхнікі бяспекі».
— Спрабуючы выконваць завышаныя планы на няспраўным абсталяванні, нам даводзіцца рызыкаваць жыццём і здароўем дзеля дастатку сваёй сям'і — канстатуе супрацоўнік ААТ "Беларуськалій".
Ён таксама адзначыў, што «палітычная сітуацыя, якая склалася ў краіне, нанесла сур'ёзны псіхалагічны і маральны ўдар па працоўнаму калектыву. Многія пацярпелі ад дзеянняў сілавых структур як маральна, так і фізічна».
Сярод патрабаванняў шахцёра, акрамя прафесійных — падняць заработную плату на ўзровень, які адпавядае цяжару і небяспецы ўмоў працы, забяспечыць рабочых спраўным інструментам для выканання сваіх абавязкаў, спыніць ціск на рабочых і незалежны прафсаюз, адмяніць злачыннае рашэнне па звальненні якія знаходзяцца ў стачцы.
Пазначаны і асноўныя патрабаванні да кіраўніцтва краіны:
— Прызначыць новыя адкрытыя і сумленныя выбары, вызваліць усіх палітвязняў, спыніць збіццё мірных грамадзян — напісаў шахцёр.
Па інфармацыі гарнякоў, каля паловы на дзявятую да шахты пад'ехала "хуткая", а праз нейкі час Аляксандра паднялі на паверхню.
Раней падобную адчайную акцыю пратэсту ладзілі шахцёры Юрый Корзун і Алег Кудзёлка.