Мінздароўя абвесціла даныя па COVID-19: зноў амаль дзве тысячы інфікаваных
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1946 новых выпадкаў захворвання COVID-19, ачунялі і выпісаныя — 1266 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Памерлі ад каронавіруса за суткі 10 чалавек.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя
532 149 чалавек з COVID-19. Ачунялі 514 561 чалавек, памерлі 4102 пацыенты,
якія захварэлі каронавірусам.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі выканана 19603 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 8 414 751 тэст.