У Расіі ўжо штрафуюць за адсутнасць маскі ў грамадскіх месцах (відэа)
Сітуацыя з каронавірусам няпростая не тольки ў Беларусі, але і ў Расіі. Там цяпер даюць штрафы тым, хто не носіць маскі ў грамадскіх месцах.
У прыватнасці, піша тэлеграм-канал «ПУЛ N3» са спасылкай на тэлеканал «Расія 1», узмоцнены кантроль масачнага рэжыму ў Маскве, за верасень
выпісана 30 тысяч 4-тысячных штрафаў (4 тысячы расійскіх рублёў — гэта каля 55 долараў). Рэйды з абавязковымі штрафамі запускаюць таксама ў Разані і Варонежы, па ўсёй краіне правяраюць кафэ і рэстараны.
Варта адзначыць, што ў Беларусі строгага масачнага кантролю няма, і ў грамадскіх месцах многія абыходзяцца без гэтага сродку індывідуальнай абароны.