Мінздароўя абвясціла пра 1348 новых выпадкаў каронавіруса за суткі
За суткі ў Беларусі выявілі 1348 выпадкаў каронавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі зарэгістравана 715 643 інфікаваных.
![photo_2021_10_20_10_32_51.jpg photo_2021_10_20_10_32_51.jpg](/img/v1/images/photo_2021_10_20_10_32_51.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаны 1531 пацыент. Агулам афіцыйна ачунялі 708 700 чалавек з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
Па афіцыйных даных, за ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі зарэгістравана 5824 смяротныя выпадкі, з якіх 16 зафіксаваныя за мінулыя суткі.
Усяго ў краіне праведзена 11 339 787 тэстаў. З учорашняга дня выканана 21 843 даследаванні.