Мінздароўя абвясціла пра 645 новых выпадкаў COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістравана 645 выпадкаў каронавірусу. Агульная колькасць пацыентаў з пацверджаным дыягназам з пачатку пандэміі складае 965 322, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Выпісаны за дзень 301 чалавек. Усяго ачунялымі лічацца 962 457 чалавек, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 8 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць памерлых у афіцыйнай статыстыцы складае 6844.
У краіне зрабілі 12 891 473 тэсты, у тым ліку 11 049 за суткі.