За суткі ў Беларусі ад COVID-19 афіцыйна памерла ўсяго 4 пацыенты

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія суткі было выяўлена ўсяго 294 новых выпадкі каронавіруса.

file_20220328_27_tk52ln.jpg


З пачатку пандэміі колькасць захварэлых на COVID-19 склала 965 948 чалавек

Выпісана 72 пацыенты. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых — 962 824 чалавекі.

Усяго, па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі памерла 6853 чалавека.

За суткі зроблена толькі 2608 тэстаў на каронавірус, усяго з пачатку пандэміі — 12,89 млн.