У Беларусі за суткі выяўлена 912 новых выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя аб'явіла за суткі пра 912 выпадкаў каронавіруса. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 967 731 чалавек з пацверджаным дыягназам.
За дзень выпісаныя 300 пацыентаў. Усяго ачунялымі лічыцца 963 661 чалавек, піша REFORM.by.
Памерлі за суткі 4 чалавекі з выяўленым COVID-19. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6866 смяротных зыходаў.
У краіне зрабілі 12 928 823 млн тэстаў, у тым ліку 14 970 за суткі.