Мінздароўя абвясціла пра 695 новых выпадкаў COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 695 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі іх выяўлена 976 261.

virus_1536x1024.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 343 пацыенты, усяго афіцыйна ачунялі 968 332, піша REFORM.by.

За перыяд пандэміі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 6917 пацыентаў, за суткі — трое.

Усяго ў краіне праведзена 13 071 640 тэстаў. З учорашняга дня выканана 13 549 даследаванняў.