У Беларусі за суткі 605 новых выпадкаў COVID-19
Паводле звестак прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Беларусі выяўлена 605 новых выпадкаў каронавірусу.
Усяго ж з пачатку пандэміі пацверджаны 975 566 выпадкаў інфікавання і зроблены 13 058 091 тэст. За суткі праведзена 13 243 даследаванні, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 262 чалавекі. З пачатку пандэміі афіцыйна ачунялі 967 946 пацыентаў.
За суткі ў краіне памерлі 6 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смяротных зыходаў дасягнула 6914.