Літва збіраецца адмяніць надзвычайнае становішча, уведзенае з-за COVID-19

Урад Літвы мае намер у сераду прыняць рашэнне аб адмене надзвычайнага становішча, уведзенага ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Пра гэта ў Сейме заявіла прэм'ер-міністр краіны Інгрыда Шыманіце.

shimonite.jpg


«Урад плануе ў гэтую сераду прыняць рашэнне аб адмене надзвычайнага становішча, звязанага з COVID, і перавесці прафілактыку захворвання, а таксама лячэнне на агульныя алгарытмы імунапрафілактыкі і лячэння», — цытуе яе REFORM.by са спасылкай на Delfi.

Надзвычайнае становішча можа быць адменена з 1 траўня. Пры гэтым шэраг рэкамендацый усё роўна працягвае дзейнічаць.