Мінздароўя абвясціла пра 889 выпадкаў COVID-19 за суткі

За суткі ў Беларусі выявілі 889 пацыентаў з COVID-19, памерлі 3 чалавекі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

782566.jpg


Усяго, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 971 649 выпадкаў COVID-19, памерлі 6885 пацыентаў.

Выпісаныя за суткі 252 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых з пачатку пандэміі — 965 446 чалавек.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя РБ, у Беларусі праведзеныя 12,987 млн тэстаў на каронавірус, з іх 14 129 — за апошнія суткі.