У Беларусі за суткі — 799 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі з пачатку пандэміі зарэгістравана 972448 выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За суткі выяўлена 799 новых выпадкаў каронавірусу.

38f6425cc3738cd122890dc6dc4b49f8.jpg


Усяго ачуняла 965 834 пацыенты, з іх за суткі — 289, піша REFORM.by.

Паводле афіцыйных звестак, з пачатку пандэміі памерла 6889 пацыентаў з COVID-19. За дзень памерлі 4 чалавекі.

Колькасць тэстаў за суткі склала 14 308. Усяго з пачатку эпідэміі ў Беларусі выканана 13 млн даследаванняў.