Мінздароўя налічыла 1138 новых выпадкаў каронавіруса за суткі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку захворвання каронавірусам у Беларусі па стане на 5 траўня. За суткі ў краіне былі выяўлена 1138 новых выпадкаў каронавіруса. Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ COVID-19 афіцыйна быў пацверджаны ў 363 732 чалавек.

governor_tom_wolf_flickr.jpg


Выпісаны за суткі 1131 пацыент. Усяго ж ачунялымі лічацца 354 212 чалавек, паведамляе REFORM.by.

Пандэмія за суткі забрала жыцці яшчэ 10 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвярджае 2592 такія смерці.

У краіне зроблена 5,92 млн. тэстаў, у тым ліку 17 507 за суткі.