Мінздароўя выявіла ўсяго 697 выпадкаў каронавіруса за суткі. Смяротнасць засталася ранейшай

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 697 новых выпадкаў захворвання COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

virus_1_1.jpg


Выпісана пры гэтым 617 пацыентаў за суткі. Усяго за час эпідэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 362 594 выпадкі каронавіруса, з іх 353 081 — гэта пацыенты, якія ачунялі, перадае REFORM.by.

Колькасць смяротных выпадкаў, паводле афіцыйных даных, дасягнула 2582. Дзесяць памерлых дадалося за суткі.

Тэстаў у панядзелак выканана 7642, а ўсяго з пачатку эпідэміі — 5 млн. 902 тыс. 915 тэстаў.