Мінздароўя паведаміла пра 1152 новых выпадкі каронавіруса за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістравалі 1 152 пацыента з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць выяўленых хворых на сёння склала 310445 чалавек.

За мінулыя суткі выпісаныя 1346 пацыентаў. Усяго ачунялі 301442 чалавекі з пацверджаным раней CОVID-19, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 2157 пацыентаў з каронавірусам. За суткі памерлі 9 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 5 215 782 тэсты, з іх за мінулыя суткі выканана 18149 даследаванняў.