Украіна зрабіла абавязковым для ўезду ПЦР-тэст на каронавірус

Украіна зрабіла абавязковай наяўнасць ПЦР-тэсту для ўезду ў краіну. Патрабаванне распаўсюджваецца на замежнікаў. Адпаведнае рашэнне прыняў Кабінет міністраў краіны, паведаміў на сённяшнім брыфінгу міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

shutterstock_1686020212_1.jpg


Паводле яго слоў, адпаведная пастанова набыла моц 22 сакавіка. Яна патрабуе, акрамя наяўнасці страхоўкі ад COVID-19 для замежнікаў, прад’явіць адмоўны вынік ПЦР-тэсту, які быў атрыманы не больш чым за 48 гадзін да дня перасячэння мяжы, паведамляе REFORM.by.

Калі ПЦР-тэст адсутнічае або маецца станоўчы вынік, то чалавеку, які заязджае ў краіну, трэба будзе пайсці на самаізаляцыю.

Да гэтага Украіна патрабавала самаізаляцыю ад грамадзян, якія ўязджаюць з краін «чырвонай» зоны.