Мінздароўя: 1046 пацыентаў з COVID-19 за суткі, 9 памерлі

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1046 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 862 пацыента, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

17_smorgon_koronavirus_20200526_zam_tutby_phsl.jpg


Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 312474 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 303030 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, перадае TUT.BY.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2175 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць — за апошнія суткі.

У актыўнай фазе COVID-19 цяпер — 7269 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 8267 тэстаў (каля 12,7% станоўчыя). Усяго ў краіне праведзена 5 234 666 тэстаў.

Нагадаем, трэцюю хвалю COVID-19 у Мінску чакаюць у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У некаторых паліклініках ужо пачалі выклікаць жадаючых на прышчэпку ад каронавіруса расійскай вакцынай «Спутник V».

На вакцынацыю запісваюць у паліклініках па месцы жыхарства. Запісацца можна па тэлефоне, на сайце паліклінікі ці ў свайго лекара. Калі ў паліклініцы з’явіцца вакцына для ўсіх жадаючых, людзей будуць абзвоньваць і запрашаць на вакцынацыю. Масава плануюць пачаць прышчапляць з красавіка. Прыкладна ў гэты ж час хочуць наладзіць масавы выпуск вакцыны «Спутник V» на беларускім фармпрадпрыемстве.