За суткі ў Беларусі 1378 новых выпадкаў COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1378 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1447 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

filter_face_mask_today_main2_200417_fcb0a5c91a69533b4d9d2cc5f923598d.jpg


Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 313 852 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 304 477 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе TUT.BY.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2184 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць — за апошнія суткі.

У актыўнай фазе COVID-19 зараз 7191 пацыент.

За мінулыя суткі выканана 18 507 тэстаў (каля 7,4% станоўчыя). Усяго ў краіне праведзена 5 253 173 тэсты.

Нагадаем, трэцюю хвалю COVID-19 у Мінску чакаюць у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У некаторых паліклініках ужо пачалі выклікаць жадаючых на прышчэпку ад каронавіруса расійскай вакцынай «Спутник V».

На вакцынацыю запісваюць у паліклініках па месцы жыхарства. Запісацца можна па тэлефоне, на сайце паліклінікі ці ў свайго лекара. Калі ў паліклініцы з’явіцца вакцына для ўсіх жадаючых, людзей будуць абзвоньваць і запрашаць на вакцынацыю. Масава плануюць пачаць прышчапляць з красавіка. Прыкладна ў гэты ж час хочуць наладзіць масавы выпуск вакцыны «Спутник V» на беларускім фармпрадпрыемстве.