За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1141 пацыент з COVID-19
За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1141 пацыент з COVID-19, выпісаныя — 1083 пацыенты, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 314 993 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 305 560 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе TUT.BY.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2193 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (9 чалавек за апошнія суткі).
За мінулыя суткі выканана 19 317 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 млн. 272 тыс. 490 тэстаў.