Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зафіксаваны 1636 новых выпадках COVID-19
Зноў 10 памерлых і зноў колькасць захварэлых перавышае колькасць тых, хто ачуняў.

У Беларусі за суткі зафіксавана 1636 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваны 477 901 пацыент з каронавірусам.
З учорашняга дня выпісаныя 1 449 пацыентаў. Усяго ачунялі
471 018 чалавек з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі памерлі
3 745 пацыентаў з COVID-19. За суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго ў краіне правялі 7 757 953 тэсты. З учорашняга дня выканалі 18 366 даследаванняў.