Больш за 50 тысяч. У ліпені ў Расіі памерла рэкордная колькасць людзей ад ковіду і яго ўскладненняў
Колькасць памерлых ад кавіду ў ліпені стала самай вялікай з пачатку пандэміі ў Расіі. Гэта вынікае з аналізу статыстычных даных Расстата з красавіка 2020 года па ліпень 2021-га, апублікаваных 27 жніўня. У ліпені COVID-19 стаў асноўнай прычынай смерці для 38922 расейцаў, што амаль у 1,9 разы больш, чым у чэрвені, і ў 7,7 разы больш, чым у чэрвені 2020-га.
Колькасць памерлых з дыягнаставаным кавідам (які не
абавязкова быў асноўнай прычынай смерці) у ліпені вырасла ў 2,1 разы ў
параўнанні з чэрвенем 2021 года і дасягнула 50421 выпадка. Паказчык вырас больш
чым у восем разоў у параўнанні з ліпенем 2020-га, адзначае «Наша Ніва».
Усяго ў ліпені 2021 года, паводле звестак Расстата, ад усіх
прычын памерлі 215 265 расейцаў — гэта ў 1,2 разы вышэй за чэрвеньскія
паказчыкі.
Віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава заявіла, што высокая смяротнасць людзей з дыягнаставаным кавідам тлумачыцца новай хваляй каранавіруса, выкліканай больш заразным штамам «Дэльта».