Мінздароўя: За суткі ў Беларусі захварэлі на COVID-19 1168 чалавек
У Беларусі за суткі выяўленыя 1168 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго ж з пачатку пандэміі ў краіне ўжо быў пацверджаны дыягназ у 481 532 пацыентаў.
Выпісаныя за дзень 1026 чалавек. Агульная колькасць ачунялых дасягнула 474 300.
Памерлі яшчэ 12 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай
інфекцыяй. Усяго Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 3 780 смяротных
выпадкаў.
У краіне зрабілі 7,797 млн. тэстаў, у тым ліку за суткі 6
449.
Першую дозу прышчэпкі ад каронавіруса ў Беларусі атрымалі
1,63 млн. чалавек, 1,35 млн. скончылі поўны курс вакцынацыі.