Мінздароўя зарэгістравала 1050 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравалі 1050 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць выяўленых на сёння выпадкаў заражэння склала 318681.

financiallos.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1319 пацыентаў. Усяго ачунялі 309535 чалавек з выяўленым раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 2219 пацыентаў з каранавірусам. З іх за суткі памерлі 8 чалавек.

Усяго ў Беларусі правялі 5 330 319 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 19652 даследаванняў.