Новыя даныя па COVID-19: за суткі 995 выпадкаў заражэння

За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 995 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 794 пацыенты.

covid_19_update_russia_registers_virus_vaccine_putins_daughter_gets_two.jpg


Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 320 594 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 310 983 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе TUT.BY.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2237 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, 10 з іх — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі выканана 8683 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 млн. 349 тыс. 784 тэсты.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 26 сакавіка, больш за 26 тысяч беларусаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса дзвюма дозамі вакцыны, адной дозай — больш за 40 тысяч чалавек.

У Беларусі ад каронавіруса цяпер прышчапляюць расійскай вакцынай «Спутник V» і кітайскай вакцынай. Вакцынацыю жадаючых плануюць пачаць у красавіку расійскай вакцынай, выпушчанай на айчынным фармпрадпрыемстве. 25 сакавіка на РУП «Белмедпрэпараты» пачаўся прамысловы выпуск (дакладней — разліў з расійскай сыравіны) гэтай вакцыны.