За суткі ў Беларусі — 1213 новых выпадкаў каронавіруса

У Беларусі за суткі выяўлена 1213 новых выпадкаў каронавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць дыягназаў COVID-19 з пачатку пандэміі ўжо дасягнула 321 807.

kovid_161131032021.jpg


Выпісаныя за дзень 1337 чалавек. У цэлым ачунялымі афіцыйна лічацца 312 320 пацыентаў, перадае REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 10 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 2247 чалавек.

У краіне за дзень зрабілі 18 628 тэстаў на COVID-19. Агульная колькасць тэстаў набліжаецца да 5,37 млн.