За суткі — 1236 новых выпадкаў COVID-19

За суткі ў Беларусі выяўленыя 1236 новых выпадкаў COVID-19, паведаміў Міністэрства аховы здароўя. Усяго ж у краіне зарэгістраваныя 323 043 выпадкі з пачатку пандэміі.

1cb29626a8deea283ea1eccc43299bb8.jpeg


Выпісаныя за суткі 1308 пацыентаў. Ачунялі за ўвесь час 313 628 чалавек, перадае REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 10 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж смяротных выпадкаў ужо зарэгістравана 2257.

У краіне зроблена амаль 5,4 млн. тэстаў, у тым ліку 20 093 за апошнія суткі.