У Мінску адкрылася выстава для аматараў хатніх жывёл (фотарэпартаж)
Зараз цяжка знайсці сям'ю, у якой не было б коткі, сабакі, пацучка ды іншай жывеліны. У футбольным манежы гэтымі днямі працуе выстава, прысвечаная ўсім нюансам, якія паўстаюць перад уладальнікамі братоў нашых меншых.

З 23 па 25 красавіка там вам адкажуць на шмат пытанняў,
дапамогуць вырашыць праблемы, падказаць выйсце са складанага становішча. Выстава «МирЗоо» не толькі пра коткаў ды сабачкаў — тут можна
паразмаўляць пра хамячкоў, вожыкаў,
яшчаркаў, пацукоў ды іншых чальцоў нашых сямей, якімі экзатычнымі яны б ні
былі. Трэба паехаць на мора — гатэль для жывёл будзе рады бачыць вашага
гадаванца. Трэба новае абсталяванне ў ветклініку — тут таксама ёсць прапановы.
Грумары падрыхтуюць вашага сабаку да выхаду ў свет. Працуюць
спікеры па розных напрамках заалагічнага жыцця.
Калі ў вас ёсць гадаванцы ды нейкія пытанні — завітайце сюды.
25 красавіка з 10 да 17 беспрытульныя каты ды сабакі будуць чакаць вас. Калі ў вас ёсць жаданне прыняць новага чальца ў сям'ю, то гэта будзе самы той дзень.
На ўваходзе выставы працуе тэмпературны ды масачны кантроль. Уваход — сімвалічныя 5 рублёў.