Мітрапаліт Павел: рашэнне па візіце Папы — прэрагатыва Патрыярха

Рашэнне аб магчымым візіце ў Мінск Папы Рымскага будзе прымаць не Беларуская Праваслаўная Царква, а Патрыярх Маскоўскі.

pavel_1_1.jpg


Пра гэта 10 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. «Якое рашэнне прыме, мы як паслушнікі будзем выконваць», — адзначыў ён.
Пры гэтым мітрапаліт падкрэсліў, што сама БПЦ запрасіць не можа кіраўніка ніводнай з Цэркваў, перадае карэспандэнт Krynica.info.
Што да працы праваслаўна-каталіцкіх камісій, то яны, па словах іерарха, то працуюць, то заціхаюць. Разам з тым уладыка заявіў аб неабходнасці рабіць усё магчымае для супрацоўніцтва паміж каталікамі і праваслаўнымі, а не процідзеяння.
«Дзякуй Богу, ні ў Беларусі, ні ў Расіі няма супрацьстаяння. Маем зносіны, не кранаючы тэалагічных пытанняў», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.
Ён таксама распавёў, што 18 красавіка прадстаўнікі і Праваслаўнай, і Каталіцкай Цэркваў возьмуць удзел у сустрэчы з моладдзю, арганізаванай пад эгідай БРСМ.
Нагадаем, што галоўнымі ўмовамі візіту ў Беларусь Папы Рымскага з’яўляюцца запрашэнне дзеючай улады і згода пануючай Праваслаўнай Царквы.
krynica.info