Мітрапаліт Веньямін: «Трэба пачаць жыць з новага ліста. Новая Канстытуцыя, новыя выбары...»

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, даў інтэрв’ю расійскаму тэлеканалу RT. Свабода прыводзіць некаторыя выказванні іерарха.

5c6b00d1_c99a_4252_a09e_c715823cb1b8_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.png


«Пазіцыя царквы (наконт падзей у краіне. — РС) павінна быць нейтральнай. Царква павінна быць месцам сустрэчы розных палітычных светапоглядаў, рознага ўзроўню адукацыі, розных інтарэсаў»

«Пазіцыя царквы павінна імкнуцца да прымірэння бакоў, але не навязлівая, не катэгарычныя»

«Ёсць у нашым грамадстве запыт, каб было больш беларускай мовы, каб больш развівалася нашая нацыянальная свядомасць. Але яно не настолькі вялікае, каб ставіць яго на чале»

«Тэма аўтакефаліі навязваецца нам звонку. Унутры няма такой патрэбы»

«Рух наперад, з гэтай сітуацыі, павінен быць пакрокавым. Трэба, каб дапушчаныя падчас гэтага супрацьстаяння грахі і памылкі, былі залагоджаныя, каб адбылося пакаянне»

«Тыя, хто дапусціў супрацьпраўныя дзеянні, па-чалавечы павінны панесці пакаранне. Але трэба ўсведамляць, што людзей будзе судзіць і Бог»

«У прымірэнні трэба пераступіць праз крыўду і забыць пра яе. Трэба пачаць жыць з новага ліста. Па-новаму пачаць пісаць гісторыю радзімы, дзе будзе прапісаная і новая Канстытуцыя, новыя выбары і г. д».