Мясцовы жыхар, які знайшоў загінулага мігранта, — падпалкоўнік у адстаўцы

Дзяржаўныя медыя назвалі імя мясцовага жыхара, які, як сцвярджаецца, знайшоў «загінулага мігранта». Імя сведкі — Станіслаў Дайлідка з Воранава.

zhitel_benyakoni_04.08.2021_2.jpg

Дайлідка — вядомы ў раёне чалавек, ён былы вайсковец, працаваў у ваенкамаце. У запас выйшаў у званні маёра, падпалкоўнікам стаў пазней — гэта вынікае з публікацый «Ваеннай газеты», якая ў 2013-м называла яго «маёрам-запаснікам».
Сын Станіслава, Віталь Дайлідка, згодна з публікацыяй, у 2013-м служыў начальнікам адной з памежных застаў у Гродзенскай вобласці.
Сёлета воранаўская «раёнка» назвала Станіслава ўжо падпалкоўнікам, рапартуючы аб святкаванні 23 лютага, дзе Дайлідка атрымаў грамату — разам з міліцэйскімі афіцэрамі.