Мясцовыя ўлады змогуць прадаваць пустыя і струхнелыя дамы на аўкцыёне з паніжэннем цаны да 80%

Мясцовыя выканаўчыя камітэты атрымалі права прадаваць пустыя і струхнелыя дамы на аўкцыёнах з паніжэннем цаны на 20%, 50% і 80%, паведамляе Радыё Свабода

9406de5e_fefe_43c2_8311_89f93aaeaa29_w1023_r1_s.jpg

Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка краіны № 357 ад 4 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
Дазваляецца таксама прадаваць такія дамы наўпрост пры наяўнасці адной прапановы аб куплі. Гэта дазволіць паскорыць працэдуру іх адчужэння.
А вось адчужаць пустыя і струхнелыя дамы ў абласных цэнтрах і іншых населеных пунктах, вызначаных аблвыканкамамі, можна будзе выключна па выніках аўкцыёнаў. Акрамя таго, аўкцыёны будуць праводзіцца пры паступленні заявак ад некалькіх прэтэндэнтаў на набыццё дома.
Таксама прадугледжваецца магчымасць перадачы зямельнага ўчастка, на якім размешчаны такі дом, новаму землекарыстальніку пры ўмове зносу дома за яго кошт.
Выканкамы будуць весці рэестры пустых і струхнелых дамоў і размяшчаць звесткі пра іх на сваіх афіцыйных сайтах у інтэрнэце.