Моладзь БНФ абвясціла пра пачатак кампаніі 20/20

Моладзь БНФ распачала кампанію 20/20, якая аб'ядноўвае ў сябе мясцовыя выбары 2018 года, парламенцкія і прэзідэнцкія выбары 2020.

screenshot_from_2017_01_11_14_44_54.png


Акрамя перамогі кандыдатаў Моладзі БНФ на гэтых выбарах, кампанія таксама мае на мэце стварэнне моладзевага руха шляхам гуртавання і аб'яднання нацыянальна-дэмакратычнай моладзі вакол Моладзі БНФ, пашырэнне ідэй і каштоўнасцей (незалежнасць, свабода, дэмакратыя і адраджэнне) арганізацыі сярод беларускай моладзі, вырашэнне мясцовых праблем, а таксама праблем беларускай моладзі
На першым этапе кампаніі 20/20 Моладзь БНФ плануе выставіць 50 кандыдатаў для удзела ў мясцовых выбарах. Усе кандыдаты ўжо ў бліжэйшы час пачнуць падрыхтоўку, а таксама пачнуць запускаць свае мясцовыя кампаніі. Па выніках удзелу ў выбарах 2018 годах будзе адабрана 20 лепшых кандыдатаў на парламенцкія выбары 2020 года, якія будуць праводзіць яскравыя і цікавыя кампаніі.
Разам з гэтым Моладзь БНФ збіраецца прапанаваць кандыдатуру кандыдата ў прэзідэнты і дамагчыся, каб ён быў падтрыманы Партыяй БНФ і вылучаны ад яе.
Паводле прэс-рэлізу