Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава

Моладзь БНФ, а таксама жыхары Мінску, усклалі кветкі да магілы пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава.

ubykava.jpg

Пасля хвіліны маўчання кіраўнік моладзевага крыла Партыі БНФ Юры Лукашэвіч сказаў, што 8 мая — дзень памяці і прымірэння. І ў гэты дзень вельмі важна прыйсці на магілу менавіта Васіля Быкава.

Гэта не толькі франтавік, літаратар, але, што вельмі важна для нас, адзін з заснавальнікаў БНФ. І вельмі важна аддаваць даніну памяці гэтаму вялікаму чалавеку. Але сённяшняй акцыяй мы не толькі аддалі даніну памяці яму, але і ўсім загінулым у Другой сусветнай вайне.

gi_1995.jpg

Прадстаўнікі ўлады за амаль 14 год, якія прайшлі з дня смерці Васіля Быкава, так і не прыйшлі да яго магілы, каб ускласці кветкі і аддаць даніну памяці чалавеку, які не толькі абараняў радзіму са зброяй у руках, але сумленна, праўдзіва  распавёў аб позвігу і аб трагедыі народу, зазначыў Лукашэвіч. 

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя