Моладзевы абмен у Коўна для аматараў жыцця без алкаголю

З 2 па 10 кастрычніка ў Каўнасе (Літва) пры падтрымцы Эразмус+ пройдзе моладзевы абмен «Alcohol free» – праект, які збярэ ўдзельнікаў і ўдзельніц з пяці краін – Літвы, Румыніі, Чэхіі, Беларусі і Польшчы.

nch_003_2.jpg


Гэты праект – глыбокая дыскусія пра спажыванне алкаголю і адмову ад яго. Мэта – пашыраць веды пра негатыўныя наступствы спажывання алкаголю, змяняць стаўленне да спажывання алкаголю, заахвоціць моладзь выкарыстоўваць больш карысныя альтэрнатывы, а таксама станоўча паўплываць на развіццё мясцовых супольнасцяў.
Каго шукаюць:
-6 удзельнікаў і ўдзельніц ва ўзросце 16-24 год і аднаго лідара 18+;
-тых, хто валодае ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
-Перавага аддаецца моладзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Умовы:
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра – удзельнікам неабходна аплаціць у Беларусі.
Каб падацца, трэба запоўніць анкету па спасылцы да 9 жніўня.
 
Больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы.
Паводле adukacyja.info