Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

У Бычках на радзіме Васіля Быкава 14-18 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік

k1_2.jpg


На летнік запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў.
Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, паслухаюць выступленні беларускіх бардаў.
За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.
Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрчы пад адкрытым небам.
Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Фінансавыя ўмовы


Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня.
Дадатковыя інфармацыя: AITButsefal@gmail.com