Моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

30 кастрычніка запрашаем у новае памяшканне «Арт Сядзібы» на «Моўную сустрэчу» — традыцыйна штосерады. Суразмоўца — Пётра Садоўскі.



artsiadziba_mova_380x380.jpg

Гутарка складаецца, як звычайна, з дзвюх частак.

1) Практычная частка (давалася як хатняе заданне): як утварыць прыметнікавыя формы для спалучэнняў «шалік з воўны», «коўдра з ваты», «пакрыццё для шашы», «Скарынавы творы», «сынава вернасць», «байкі Крапівы», «бацькавы запаветы»?

 

Узор: цацка з дрэва — драўляная цацка; Міцкевічавы санеты — міцкевічаўскія санеты.

2) Развагі. Уплывы інфармацыйнай глабалізацыі на мову і мысленне: «Кліпавасць» як крыніца моўнага і семантычнага спрашчэння (выдаткі і перавагі).

Пытанні да ўдзельнікаў:


— Як вы ўспрымаеце рэклямна-кліпавы рубрыкі «Прыгажосць выратуе свет» (калька з расейскай), «Здаровы дух у здаровым целе», «Слова не верабей», «Вока за вока…»

Пачатак сустрэчы а 18.30.

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх).

Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.