МУС адказвае Севярынцу: паборы будуць

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот, падпісаны сотнямі вернікаў розных канфесіяў, з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую «Пастанову №49» Савета Міністраў аб паборах за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы.

dzien_voli_2017_liava_arciom_1_logo_1.jpg

Начальнік Дэпартаменту фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў В.А. Дубавец лічыць, што для правядзення рэлігійных і ўвогуле некамерцыйных недзяржаўных мерапрыемстваў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы — і ніякіх зменаў заканадаўства, у прыватнасці, “Пастановы № 49”, не патрабуецца.

Нагадаем, 11 чэрвеня ў Савет Міністраў Беларусі быў пададзены калектыўны зварот вернікаў усіх хрысціянскіх канфесіяў з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую пастанову Саўміна №49 (паборы з арганізатараў мерапрыемстваў).

Згодна з артыкуламі 24 і 45 Канстытуцыі, дзяржава гарантуе абарону жыцця грамадзян ад любых супрацьпраўных замахаў і права на ахову здароўя. У сваю чаргу грамадзяне Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. З падаткаў і пошлін грамадзян фармуецца дзяржаўны бюджэт, з якога фінансуецца міліцыя і ахова здароўя”, — сцвярджалі падпісанты.

Вернікі патрабавалі адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 49 ад 2019/01/24 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства".

У пачатку ліпеня Беларуская грэка-каталіцкая царква вымушаная была адмовіцца ад правядзення штогадовага паломніцтва Віцебск–Полацк, бо мясцовая міліцыя запатрабавала ад святароў заплаціць за яе паслугі 3000 рублёў.


 Паводле bchd.info