МУС палічыла, колькі чалавек прыйшлі на мітынгі ў аўторак
Па дадзеных міністэрства, усяго учора па краіне былі 48 «ачагоў палітычнай актыўнасці грамадзян». Пры гэтым міністэрства паведамляе, што ўдзельнікаў праўладных мітынгаў было амаль у 4 разы больш, чым удзельнікаў мітынгаў пратэсту.
— У мерапрыемствах у падтрымку міру, бяспекі і спакою ўзялі ўдзел не менш за 16 750 чалавек, — гаворыцца ў паведамленні МУС. — Найбольш актыўна — У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў сталіцы і Мінскай вобласці. Колькасць удзельнікаў пратэстных акцый, якія прайшлі ў розных рэгіёнах рэспублікі, не перавысіла 4800 грамадзян. Найбольшая колькасць мітынгоўцаў была ў Мінску, Брэсце і Маладзечна.
Так, днём у сталіцы зафіксаваныя несанкцыянаваныя мерапрыемствы каля будынка Міністэрства адукацыі, а ўвечары — на плошчы Незалежнасці.
МУС адзначае, што ў Гародні каля будынку Кастрычніцкага РАУС сабралася «група падтрымкі» работнікаў ААТ «Гродна Азот».
— Яе прадстаўнікі былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпушчаныя пасля складання адміністрацыйных пратаколаў — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, ад жыхароў Менска і Менскай вобласці сталі актыўна паступаць скаргі на факты правядзення ў вячэрні час своеасаблівых флэшмобаў з уключэннем гучнай музыкі. Усяго па краіне да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях затрыманы 51 чалавек.
Паводле onliner.by